бой

тлумачэнне слова:

  бой, бою, месны склон у баі; множны лік баі, баёў; мужчынскі род
    1. Дзеянне паводле дзеяслоў біцца (у 1 знач.); бітва, змаганне. Наступальны бой. Сустрэчны бой. Рукапашны бой. Поле бою. Разведка боем. Весці бой. Прыняць бой. ▪ Не паспеў Шутаў дапытаць палонных, як на паўднёвым баку [вёскі] узгарэўся бой. Мележ. У небе натужліва вылі і звінелі маторы, трашчалі кулямёты: недзе за хмарамі і дымам ішоў паветраны бой. Шамякін. Натапырыўшы пер'е.. [вераб'іха] падрыхтавалася да бою. Шуцько.
    2. Барацьба, спаборніцтва. Кулачны бой. Бой быкоў. // пераноснае значэнне Барацьба з чым-н., што перашкаджае ў жыцці, у працы. Тут моладзь з багнай бой вядзе. Смагаровіч.
    3. размоўнае слова Дзеянне паводле дзеяслоў біць (у 7, 9 знач.). Стрэльба дакладнага бою. Варабанны бой. Вой курантаў.
    4. зборны назоўнік Разбітая, расколатая на кавалкі шкляная, гліняная і інш. пасуда, разбітыя прадметы.
    •••
    Бой-баба глядзі баба.
    Браць (узяць) з бою (боем) глядзі браць.
    Даць (даваць) бой глядзі даць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com