абляцець

тлумачэнне слова:

  абляцець, -лячу, -ляціш, -ляціць; закончанае трыванне
    1. каго-што. Праляцець вакол каго-, чаго-н. Абляцець вакол зямлі. ▪ Абляцеў Іван два разы свет на кані гнядой масці і вярнуўся дахаты. Якімовіч. // Праляцець збоку, мінуўшы каго-, што-н.
    2. каго-што. Лётаючы, пабыць у многіх месцах, усюды. Род Забродскіх раскінуўся тут на паўсотні кіламетраў вакол, дык каб нават і на самалёце, то за дзень усіх не абляціш. Кулакоўскі. // пераноснае значэнне размоўнае слова Хутка абысці, аб'ехаць пэўную прастору, мясцовасць. [Тоўхарт] адразу пабег аглядаць маёнтак..Нягледзячы на сваю паважнасць, ён вельмі шпарка абляцеў усё. Чорны. // пераноснае значэнне Хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца ўсім вядомым (пра чуткі, ідэі, навіны і пад.). Вестка аб тым, што ў шпіталь прыехаў Ленін, імгненна абляцела ўсе паверхі. П. Ткачоў. Ленінскі запавет абляцеў увесь свет. Прыказка.
    3. каго-што. размоўнае слова Праляцець хутчэй за каго-, што-н.; апярэдзіць у палёце.
    4. без дапаўнення Апасці, абсыпацца (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.). Адлютавалі маразы, Цвет абляцеў духмяны з вішні. Зарыцкі. // Астацца без лісця, пялёсткаў. Замаркотнелі далі, Абляцелі крушыны, Толькі зерні ўставалі Там, дзе сейбіт іх кінуў. Броўка.
    5. без дапаўнення Адваліцца, адпасці. Тынк са сцен абляцеў.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com