варты

тлумачэнне слова:

  варты, -ая, -ае; варт, -а.
    1. Які заслугоўвае чаго-н. Варты ўвагі, жалю. ▪ [Ветэрынар] гляне Дэрашу ў зубы і адразу ўбачыць, чаго конь варты. Якімовіч. А сёння сталі хлеб дзяліць, прыпомнілі, чаго хто варты. Дудар. // Які адпавядае каму-, чаму-н. Партсход прызнаў Паўла Дэшку вартым высокай годнасці камуніста. Дуброўскі. Паэма «Курган» займае вартае месца не толькі сярод твораў Я. Купалы, але і ва ўсёй беларускай літаратуры. Шкраба. // Каштоўны, дарагі. З дзедавых слоў выходзіла, што цяпер ні звера вартага не засталося ў лесе, ні рыбы ў балоце. Мележ.
    2. у значэнне назоўнік вартае, -ага, ніякі род Тое, што мае значную вартасць; добрае. [Васіль Пятровіч:] — Загінулі ўсе [будынкі вуліцы], і невядома, калі давядзецца працаваць над чым-небудзь вартым... Карпаў.
    •••
    Адзін другога варты глядзі адзін.
    Гроша ломанага не варты — не мае ніякай вартасці, каштоўнасці, ніякага значэння.
    Куды (чаго) гэта варта? — ужываецца пры адмоўнай эмацыянальнай ацэнцы чаго-н.
    Не варты выедзенага яйца — пра што-н. вельмі дробязнае, нікчэмнае.
    Нікуды (нічога) не варты — вельмі дрэнны.
    Чаго варты! — ужываецца пры высокай эмацыянальнай ацэнцы чыіх-н. якасцей.
    Шкурка вырабу не варта глядзі шкурка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com