тлумачэнне слова:
варыць, вару, варыш, варыць; незакончанае трыванне, што. 1. Гатаваць страву, пітво кіпячэннем на агні. Варыць бульбу. ▪ Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Кулакоўскі. 2. Вырабляць што-н. шляхам кіпячэння, плаўлення і пад. Варыць мыла. Варыць сталь. Варыць шкло. 3. Рабіць зварку металічных прадметаў і іх частак; зварваць. Дванаццаць сутак брыгада амаль не выходзіла з дэпо. Алена варыла бранявыя пліты. Сабаленка. 4. безасабовая форма Пра душнае, гарачае надвор'е. — Варыць, як на дождж... — азваўся Пятро. Капыловіч. ••• Варам (варма) варыць — вельмі душна, горача (пра надвор'е). Галава варыць у каго глядзі галава. Мазгі (не) вараць глядзі мозг.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com