вецер

тлумачэнне слова:

  вецер, ветру; множны лік вятры, -оў; мужчынскі род
    Паветраная плынь гарызантальнага напрамку. Моцны вецер. Паўднёвы вецер. Подых ветру. Узняўся вецер. Энергія ветру. ▪ Пахілага дрэва вецер не ломіць. Прыказка.
    •••
    Ад (з) ветру валіцца глядзі валіцца.
    Ветрам падшыты (падбіты) глядзі падшыты.
    Ветрам пайсці глядзі пайсці.
    Вецер гуляе (у кішэні, гумне і пад.) — нічога няма.
    Вецер знёс — пра таго, хто невядома дзе дзеўся, каму не сядзіцца дома.
    Вецер носіць (ганяе) — пра таго, хто невядома дзе ходзіць.
    Вецер (гуляе) у галаве; гуляй-вецер у галаве — пра легкадумнага, несур'ёзнага чалавека.
    Вецер у спіну каму тое, што і з лёгкім ветрам.
    Вецер ходзіць дзе пра адчуванне руху паветра ў пакоі, памяшканні.
    Выкінуць (грошы) на вецер глядзі выкінуць.
    Вятры яго ведаюць — нікому невядома.
    Да ветру (пайсці) — пайсці па сваёй патрэбе.
    З ветру вяроўку віць глядзі віць.
    З лёгкім ветрам — гавораць таму, хто хоча пайсці, каб сказаць, што яго не стануць затрымліваць, што ён нікому не патрэбен.
    Кідаць на вецер што глядзі кідаць.
    Кідаць (пускаць) словы на вецер глядзі кідаць.
    Куды вецер дзьме (хіліць) — не мець самастойнасці ў поглядах, прытрымлівацца поглядаў большасці.
    На ўзвей вецер (пусціць) — а) тое, што і пусціць на вецер; б) дарэмна, непрадумана.
    Пусціць (пайсці) на вецер (з ветрам) глядзі пусціць.
    Трымаць нос па ветры глядзі трымаць.
    У ветры на калу — пра што-н., што стаіць адзінока наводшыбе.
    Хоць з ветрам пусці глядзі пусціць.
    Шукаць ветру (лавіць вецер) у полі глядзі шукаць.
    Як ветрам змяло глядзі змесці.
    Як у полі вецер — легкадумны, пусты, ветраны.
    Якім ветрам (прыгнала, занесла, прынесла) — форма выражэння здзіўлення пры сустрэчы з кім-н. у нечаканым месцы.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com