від

тлумачэнне слова:

  від1, -у, месны склон аб відзе, на віду, мужчынскі род
    1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва. Від на мора. ▪ А від які з пляцоўкі гэтай! Колас. // Малюнак прыроды, пейзаж. Чакаючы, пакуль прыйдуць мае знаёмыя, я разглядаў альбом з відамі Касабланкі. В. Вольскі.
    2. Тое, што і выгляд (у 1, 2 знач.). Спалоханы від твару. ▪ Стрэльба, праўда, была дужа старая, старэй самога дзеда і парадкам заіржавелая, страціўшая ўсякі колер і від. Лынькоў.
    3. толькі множны лік (віды, -аў). Меркаванні пра што-н., што яшчэ будзе, на падставе папярэдніх дадзеных. Віды на ўраджай.
    •••
    Быць на віду глядзі быць.
    Відам не відаць глядзі відаць.
    Віду не мець глядзі мець.
    Віду не падаць (не паказаць) глядзі падаць.
    Паставіць на від глядзі паставіць.
  від2, -у, месны склон аб відзе, мужчынскі род
    1. Разнавіднасць, тып. Від паліва. ▪ На балотах, на рэках, у лясах найбагацейшыя віды птушак і дзічыны. Чорны.
    2. У логіцы, філасофіі — агульнае паняцце, якое ўваходзіць у склад больш агульнага, родавага паняцця.
    3. Найменшая адзінка класіфікацыі раслін і жывёл, якая падпарадкоўваецца роду.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com