воля

тлумачэнне слова:

  воля, -і, жаночы род
    1. Свядомае і мэтанакіраванае рэгуляванне чалавекам сваёй дзейнасці. Сіла волі. Цвёрдая воля. ▪ І сэрцы, і воля, І думы народа Злучыліся ў плыні адной. Колас. Лад дажджом, па ветры і холадзе працавалі маладыя будаўнікі, гартуючы сваю волю і выпрабоўваючы вытрымку. Грахоўскі. // да чаго. Упартае імкненне дасягнуць чаго-н. Воля да перамогі. ▪ Не зламала вайна ды і не магла зламаць волі савецкіх людзей да жыцця, іх веры ў будучыню. Краўчанка.
    2. Жаданне, патрабаванне. Дыктаваць сваю волю. Апошняя воля. Не па сваёй волі. ▪ Дзікі крык вырваўся сам проці волі Васіля. Колас.
    3. Улада, права. Тут ужо ваша воля. ▪ [Юрка] перастаў адчуваць матчыну волю над сабою. Карпаў.
    4. Свабода, незалежнасць; процілеглае няволя. І ўсё, што ў нас святога ёсць — Радзіма, воля, слава, чэсць, — Мы пранясём праз гром, агонь. Колас. Ідзі пад сцягам баявым За волю ў бой крывавы. Бялевіч.
    5. адносіцца да гісторыі, гістарычны тэрмін Вызваленне ад прыгоннай залежнасці. Купіць волю.
    6. Магчымасць дзейнічаць самастойна.
    7. Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення. Выйсці на волю. Выпусціць жураўля на волю.
    8. Прастор, прыволле, раздолле. Рэкі разбурылі прыстасаванні, якімі людзі запаланілі іх, і вырваліся на волю. Самуйлёнак. Такая шыр бязмежная,.. Што крок, то волі знак! Колас.
    •••
    Вольнаму воля глядзі вольны.
    Вольная воля — нічым неабмежаваная свабода.
    Воля ваша — рабіце, як лічыце патрэбным.
    Даць волю каму-чаму глядзі даць.
    Даць волю рукам глядзі даць.
    Жалезная воля — непахісная, нязломная воля.
    Людзі добрай волі глядзі людзі.
    На волю лёсу — без падтрымкі, без дапамогі, без нагляду.
    Па добрай волі, добрая воля — без прымусу, добраахвотна.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com