тлумачэнне слова:
вугал, -гла, мужчынскі род 1. Месца, дзе сутыкаюцца два бакі аднаго прадмета; рог. Вугал стала, дома. ▪ Хлопец сядзіць на прызбе Максімавай хаты, каля вугла, сочыць за паплаўком і час ад часу азіраецца. Брыль. // Рог на перакрыжаванні дзвюх вуліц. Шырокі двор на вуглу.. вуліцы ажывае. Чорны. 2. Тое, што і кут (у 1 знач.). У вуглу ад вуліцы стаяў меншы столік, на якім у беспарадку валяліся.. цацкі. Даніленка. 3. Тое, што і кут (у 3 знач.); прытулак. Вось хата, цёплы родны вугал, А на стале пахучы хлеб. Хведаровіч. 4. спецыяльны тэрмін Частка плоскасці паміж дзвюма прамымі лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта. Прамы, востры, тупы вугал. Вяршыня вугла. ••• Нямецкі вугал — гладкі, без выступаў вугал (хаты). Калісьці.. [хата] мела даволі самавіты выгляд: складзена на нямецкі вугал, чатыры акны з аканіцамі. С. Александровіч. Згладзіць вострыя вуглы глядзі згладзіць. З-за вугла (напасці, ударыць і пад.) — спадцішка, без папярэджання, вераломна.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com