выбрацца

тлумачэнне слова:

  выбрацца, -беруся, -берашся, -берацца; закончанае трыванне
    1. Пераадольваючы або абмінаючы перашкоды, выйсці, выехаць, вылезці адкуль-н.; прабіцца цераз што-н. Выбрацца з натоўпу. Выбрацца з-пад абломкаў. ▪ Партызаны цяпер пачалі адыходзіць у лес. Там, не даходзячы да вёскі, можна было выбрацца балотнымі зараснікамі на ўзгоркаватае поле. Чорны. Аўтобус прапоўз міма [дамоў], выбраўся з загару машын, паімчаў хутчэй. Асіпенка.
    2. пераноснае значэнне размоўнае слова Выйсці з цяжкага становішча. Выбрацца з бяды. Выбрацца з даўгоў. ▪ [Мясцком]., дапамагаў сялянству выбрацца з векавечнай цемры, распачаць новае, прыгожае жыццё. Шынклер.
    3. Выселіцца, пераехаць з дамашнім скарбам у другое памяшканне, месца; перабрацца. Выбрацца на другую кватэру. ▪ Хто-ніхто выбраўся па хутар і цяпер сяліба пуставала. Галавач. Жыхароў у мястэчку амаль не было, Яны выбраліся ў шалашы. Навуменка.
    4. Падрыхтавацца да выезду, пераходу; сабрацца. Выбрацца ў далёкую дарогу. ▪ Пасля поўдня Уладзік з дзядзькам Антосем выбраліся ехаць у лес. Чорны.
    5. размоўнае слова Знайсці магчымасць, час пайсці, паехаць куды-н. Выбрацца ў кіно. ▪ Куды, старая, выбралася з дому? Праведаць сына? Ці паклікаў зяць? Гілевіч.
    •••
    Выбрацца сухім з вады — тое, што і выйсці сухім з вады (глядзі выйсці).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com