вывесці

тлумачэнне слова:

  вывесці, -веду, -ведзеш, -ведзе; прошлы час вывеў, -вела; загадны лад выведзі; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Ведучы, выдаліць адкуль-н. Вывесці каня з канюшні. Вывесці за дзверы. ▪ Мажэйка забег дадому, каб трохі перакусіць, вывеў з.. хлеўчыка матацыкл і праз мінут якіх пятнаццаць быў ужо за Узлессем. Шахавец.
    2. Выключыць, прымусіць выйсці са складу чаго-н., адкуль-н. Вывесці з гульні. Вывесці з камісіі.
    3. Накіроўваючы рух, паказваючы дарогу, прывесці куды-н. Вывесці на арбіту. Вывесці трактары ў поле. ▪ З лагчыны, парэзанай скрозь акопамі, палонных вывелі блытанымі дарогамі на гасцінец. Чорны. Неўзабаве бацька звярнуў на сцежку, якая вывела іх у густы асіннік. Гамолка. // пераноснае значэнне Выкіраваць, прывесці да пэўнай мэты. Кастрычніцкая рэвалюцыя вывела краіну на дарогу сацыялізма. Праграма КПСС. // Надбудоўваючы, надстаўляючы, высунуць куды-н. Вывесці трубу ў акно.
    4. Перавесці ў іншае становішча, змяніць стан, дзеянне, рух. Вывесці брыгаду ў перадавыя. Вывесці з цярпення. Вывесці з забыцця. ▪ Сонечны прамень трапіў на твар дзіцяці.. Гэта вывела жанчыну з задуменнасці. Лынькоў. // Надаць іншы напрамак. Вывесці самалёт са штопару.
    5. Выседзець з яйца (пра птушак). Ластаўкі вывелі сваіх птушанят і разам з імі паляцелі ў вырай, пакінуўшы гнёзды да наступнай вясны. В. Вольскі.
    6. Вырасціць, стварыць (сорт раслін, народу жывёл, птушак). Цяпер.. [Вера Васільеўна] працавала над тым, каб вывесці такі гатунак [буракоў], які б меў высокае ўтрыманне цукру і добра рос на тарфяных глебах. Дуброўскі.
    7. Збудаваць, паставіць. Вывесці комін. ▪ — Глядзі-тка, — сказаў Мікода, — гэта ж ён хутка сцены-такі выведзе: яшчэ вянкі чатыры і ўсё. Галавач.
    8. Зрабіць вывад, прыйсці да якой-н. думкі. Вывесці формулу.
    9. Старанна і акуратна аформіць лініі, абрысы чаго-н. Вывесці літару. Вывесці вензель. // Выцягнуць голасам. Вывесці трэль. ▪ І ніхто так, як Лукаш Леўчанка, не мог вывесці «выган-я-я-яй», хоць многія стараліся пераняць яго. Колас.
    10. Апісаць, паказаць у мастацкім творы. Вывесці вобраз нашага сучасніка.
    11. Звесці, знішчыць. Вывесці плямы на паліто. Вывесці прусакоў.
    •••
    Вывесці бал (адзнаку) — вызначыць сярэднюю ацэнку.
    Вывесці з сябе каго да-весці да страты самавалодання; узлаваць.
    Вывесці на дарогу — дапамагчы каму-н. знайсці сваё месца ў жыцці, правільную лінію паводзін.
    Вывесці на чыстую ваду — выкрыць чые-н. нядобрыя ўчынкі. [Ганна:] Не! Яшчэ не ўсё! Я вас выведу на чыстую ваду. Макаёнак.
    Вывесці са строю — зрабіць непрыгодным для выканання чаго-н.
    Вывесці ў людзі — прымаючы ўдзел у жыцці каго-н., дапамагчы яму заняць трывалае або высокае становішча ў грамадстве. Сына свайго ў людзі Вывеў бы Ігнат. — Вось мой сын, паночкі! «Асадзі назад!». Колас.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com