выпасці

тлумачэнне слова:

  выпасці, -паду, -падзеш, -падзе; загадны лад выпадзі; закончанае трыванне
    1. Вываліцца, упасці. Пісьмо выпала з кнігі. Люлька выпала з зубоў. Выпасці з воза.
    2. пераноснае значэнне Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным. Яго прозвішча выпала з памяці. Выпасці з-пад увагі.
    3. Упасці на зямлю (пра ападкі). Уначы выпала раса. ▪ Снег выпаў нечаканы, добры. Танк.
    4. безасабовая форма Давесціся, здарыцца, дастацца на долю. Машы выпала дзяжурыць апошнія гадзіны. Шамякін. І вось тут выпала мне спаткацца з чалавекам, знаёмства з якім неяк перавярнула мае ранейшыя погляды. Навуменка.
    5. Выдацца. Ураджайны выпаў год.
    •••
    Выпасці на долю чыю або каму дастацца.
    З вока выпасці — не ўбачыць, не заўважыць.
    Як выпадзе — як удасца, як здарыцца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com