вырасці

тлумачэнне слова:

  вырасці, -сту, -сцеш, -сце; -сцем, -сцеце, -стуць; закончанае трыванне
    1. Стаць большым; падрасці. Трава вырасла за тыдзень. ▪ [Кравец:] — Добры вечар у хату, як маецеся? Ого-о, малая ўжо якая вырасла! Чорны. // Стаць дарослым, развіцца. З маленькага, слабенькага некалі шчанючка вырас дужы сабака. Мурашка. // Правесці дзе-н. свае дзіцячыя гады; выгадавацца. Нарадзіцца і вырасці ў вёсцы.
    2. Павялічыцца колькасна ў памерах, аб'ёме, сіле і пад. Прыбыткі гаспадаркі выраслі. Атрад вырас у брыгаду. ▪ Першы кароткі канспект вырас за дзень у вялікую, цікавую аповесць. Бядуля.
    3. Удасканальваючыся, дасягнуць больш высокай ступені. Выраслі майстры высокага ўраджаю. ▪ Вырасла новая, адданая сацыялізму інтэлігенцыя, якая выйшла з народу. Праграма КПСС.
    4. Узнікнуць, з'явіцца. З жолуда вырас дуб. ▪ На захадзе вырасла чорная хмара. Чорны. На пустым месцы, у полі, вырас цэлы пасёлак, першая аснова новай.. формы маладога жыцця. Колас.
    5. Паказацца, паўстаць перад вачамі. Перад падарожным вырас горад. ▪ У гэты.. момант дзверы хаты адчыніліся, і на парозе вырас сувязны. Васілевіч.
    •••
    Вырасці на вачах — хутка вырасці.
    Вырасці на лес гледзячы — вырасці вельмі высокім.
    Вырасці ў чыіх-н. вачах — павысіць свой аўтарытэт перад кім-н., заслужыць павагу, прызнанне ў каго-н.
    Як з (-пад) зямлі вырасці (з'явіцца) — нечакана ўзнікнуць, хутка з'явіцца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com