выскачыць

тлумачэнне слова:

  выскачыць, -чу, -чыш, -чыць; закончанае трыванне
    1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца, з'явіцца адкуль-н., дзе-н. Выскачыць з акна. ▪ Да левага берага Дзвіны прычаліла лодка. З яе выскачыў рослы, шырокі ў плячах мужчына. Грахоўскі. Вепр дзіка рохкнуў, выскачыў з рова і ўпаў на снег. Колас.
    2. Нечакана выпасці, вылецець. Нітка выскачыла з іголкі. ▪ Накрыўка ў бойцы выскачыла і ўся смятана вылілася. Якімовіч.
    3. размоўнае слова Таропка, хутка выбегчы, выехаць; вылецець. Чалавек паспешна схваціў пад паху шапку.., і выскачыў за дзверы. Чорны. Раптам за мостам застракатала, і з-за павароту шашы выскачылі матацыклісты. Шамякін.
    4. пераноснае значэнне размоўнае слова Недарэчна ўмяшацца ў якую-н. справу. Выскачыць са сваёй прапановай.
    5. пераноснае значэнне Нечакана ўзнікнуць; вырасці. На правай плоскасці [самалёта] выскачылі языкі полымя. Алешка. Дзе-нідзе ўжо выскачыла першая зялёная траўка. Якімовіч.
    •••
    Выскачыць замуж — паспешна, неабдумана або вельмі рана пайсці замуж.
    Выскачыць (вылецець) кулём (куляю) — імкліва выбегчы, выехаць.
    Выскачыць з галавы (з памяці) — тое, што і вылецець з галавы (з памяці) (глядзі вылецець).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com