вышыня

тлумачэнне слова:

  вышыня, -і; множны лік вышыні, вышынь і вышыняў; жаночы род
    1. Адлегласць ад асновы да вяршыні. Вышыня вежы. Вышыня паверха дома. ▪ Насып каля моста меў пяціметровую вышыню. Шамякін. // Адлегласць ад зямлі ўверх да чаго-н. Вышыня палёту. Вышыня зрэзу расліны. ▪ На вышыні больш чым тысячы метраў бліснулі ў ранішнім сонцы.. самалёты. Лынькоў.
    2. Высокая прастора над зямлёй. Завоблачная вышыня. ▪ Луналі чайкі ў сінім паднябессі І крыкам нас віталі з вышыні. Аўрамчык.
    3. Узвышша, пагорак. Заняць вышыню. ▪ На безыменнай вышыні Зноў разгарэўся бой. Танк.
    4. Велічыня, памер, узровень чаго-н. Вышыня ціску паветра. Вышыня голасу.
    5. Перпендыкуляр, апушчаны з вяршыні фігуры на яе аснову. Вышыня трохвугольніка, трапецыі.
    6. Вугал стаяння свяціла над гарызонтам.
    •••
    Быць на вышыні глядзі быць.
    З вышыні птушынага палёту — з вышыні, на якую падымаюцца птушкі.
    Узняць на належную вышыню глядзі узняць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com