гора

тлумачэнне слова:

  гора, -а, ніякі род
    1. Стан глыбокага смутку, душэўнага болю, выкліканы якім-н. няшчасцем. Маці ў горы і бацька ў горы — Сын, Васілёк, трэці дзень ужо хворы. Панчанка. На заплаканы тварык балюча глядзець, У вачах — недзіцячае гора. Гілевіч. // Няшчасце, бяда, якія выклікаюць такі стан. Зіна сядзела на траве і плакала, бяссільна, жаласна, як плача чалавек, да якога прыйшло непапраўнае гора. Карпюк. Людзі бачылі, як загінулі жонка і маленькі сын Аляксандрава. Ён цяжка перажываў тое гора. Дадзіёмаў.
    2. Жыццёвыя нягоды, мукі, нястача. Тут пад ярмом кароны жыў, Цярпеў галечу, крыўду, здзек І чалавекам век не быў Забіты горам чалавек. А. Александровіч. У калгасе працаваць — гора і бяды не знаць. З нар.
    3. у значэнне выказнік размоўнае слова Бяда, няшчасце. Вось гэта грэбля — бяда і гора мікуціцкае. Колас. // безасабовая форма Цяжка, бяда каму-н. Весць аб смерці Бандароўны Скрозь пайшла, як мора; Зашумела У краіна, — Гора панам, гора! Купала.
    •••
    Глынуць гора глядзі глынуць.
    Гора гараваць глядзі гараваць.
    Гора горкае — вялікае несуцешнае гора.
    Дапамагчы гору (бядзе) глядзі дапамагчы.
    Заліць гора глядзі заліць.
    З горам папалам глядзі папалам.
    І гора мала каму глядзі мала.
    (І) смех і гора глядзі смех.
    У горы жыць ды з перцам есці глядзі жыць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com