далей

тлумачэнне слова:

  далей, прыслоўе
    1. вышэйшая ступень параўнання да прыслоўе далёка (у 1 знач.). Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей. З нар.
    2. Наперадзе, у пэўным аддаленні ад якога-н. месца. Канчаецца хмызн[я]к і жыта, А далей узлескі, паляны. Колас. Далей, з боку паляны, на ігліцы і ў траве Аня заўважыла ўмяціны. Мележ.
    3. Затым, потым, у далейшым. [Суседзі] разумелі, што ўся дружба скончыцца, як толькі Сімон паедзе адгэтуль, і далей нічога добрага чакаць не выпадае. Самуйлёнак. Далей, як і ва ўсіх пісьмах, ішлі паклоны — кожнаму паасобку. Якімовіч.
    4. Працягваючы пачатае. Чытаць далей. Вучыцца далей. Расказваць далей. // Болей, больш. Далей Люда не можа трываць: яна садзіцца .. і звонка смяецца. Брыль.
    •••
    Далей ад граху (бяды) — пра нежаданне ўвязвацца ў складаную непрыемную гісторыю. [Лявон], каб далей ад бяды, ускочыў у свой двор, зачыніў вароты і падпёр іх плечуком. Сабаленка.
    Далей-болей — ужываецца, каб падкрэсліць далейшае нарастанне інтэнсіўнасці дзеяння, развіцця падзей і г. д.
    Далей (ехаць, ісці) некуды глядзі некуды.
    Далей свайго носа не бачыць глядзі бачыць.
    І гэтак далей (скарочана і г. д.) — ужываецца ў канцы пералічэння як указанне на тое, што пералічэнне можа быць працягнута.
    Не ісці далей глядзі ісці.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com