далучыцца

тлумачэнне слова:

  далучыцца, -лучуся, -лучышся, -лучыцца; закончанае трыванне, да каго-чаго.
    1. Дабавіцца да чаго-н., стварыць адно цэлае з чым-н. У гэтым годзе да .. [асушаных плошчаў] далучыцца яшчэ каля 50 тысяч гектараў тарфянікаў. «Полымя». І пасля гэтага, калі да двух дзесяцін Хвёдаравых далучылася дзесяціна жончына, — і тады нічога не змянілася. Чорны. Да пералётнага святла ракет далучыўся пажар эшалона. Брыль.
    2. Прымкнуць да каго-, чаго-н., увайсці ў лік удзельнікаў, членаў чаго-н. Чалавек далучыўся да дэманстрацыі і павёў першую калону касцельнаю вуліцаю на пляц. Чорны. Да партызан далучылася ўсё насельніцтва. Маўр. // Прыняць удзел у чым-н. Далучыцца да працы. ▪ Бастуючым удалося .. пераканаць рабочых далучыцца да ўсеагульнай забастоўкі. «Полымя».
    3. Згадзіцца з кім-н., стаць на чый-н. бок. Далучыцца да выказанай прапановы. ▪ Алена цалкам далучылася да Максімавых поглядаў на Саўкава партызанства. Колас.
    4. Пазнаёміцца з чым-н., асвоіць што-н. Далучыцца да грамадскага жыцця краіны. ▪ Толькі далучыўшыся да багаццяў чалавечага генія, .. [пісьменнік] можа стаць сапраўдным творцам. Івашын.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com