дапусціць

тлумачэнне слова:

  дапусціць, -пушчу, -пусціш, -пусціць; закончанае трыванне, каго-што і з даданы сказ дапаўненне
    1. Дазволіць прыйсці, увайсці, падысці куды-н., да каго-, чаго-н.; падпусціць. Дапусціць у пакой. ▪ [Антоненка] думаў толькі аб тым, каб затрымаць бандытаў, не дапусціць іх да Літвінавіч. Шыловіч. // Даць дазвол займацца чым-н., удзельнічаць у чым-н. Дапусціць да экзаменаў.
    2. Дазволіць што-н. зрабіць, чаму-н. адбыцца. — Як вам не брыдка, мужчыны, — звярнуўся Лабановіч да грамады. — Дапусціць, каб людзі крывавілі адзін другога! Колас. // Дазволіць сабе. Дапусціць грубасць. Не дапусціць браку ў сваёй рабоце. Дапусціць памылку. // Дазволіць дайсці да якога-н. стану. Марыя падалася бліжэй да Веры, каб уцешыць яе, не дапусціць да слёз. Кулакоўскі.
    3. Палічыць за магчымае, верагоднае. — Гэта сын ад першай жонкі, — адказаў Шумейка. Спачатку я не паверыў сваім вушам. Не мог дапусціць нават думкі, каб гэты чалавек мог мяняць жонак. Дамашэвіч. // у значэнне пабочнае слова Будзем лічыць магчымым. Дапусцім, усё пойдзе, як трэба.
    4. Прыладзіць, падагнаць што-н. да чаго-н. так, каб дайшло, шчыльна прыстала. Дапусціць аконную раму.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com