дацягнуцца

тлумачэнне слова:

  дацягнуцца, -цягнуся, -цягнешся, -цягнецца; закончанае трыванне
    1. Выцягваючыся або працягваючы што-н., дастаць, дакрануцца да каго-, чаго-н. Дацягнуцца рукой да столі. ▪ Быў .. [жарэбчык] надта слабенькі. Сам нават да матчынага малака не мог дацягнуцца. Якімовіч. // пераноснае значэнне Дасягнуць, дамагчыся чаго-н. Атрымлівалася, што каб дацягнуцца да таго ўдою, аб якім гаварыла радыё, трэба, прынамсі, двум ці тром суседзям зліць са сваіх даёнак у адну пасудзіну. Хадановіч.
    2. Узрастаючы, павялічваючыся, дасягнуць якога-н. месца. А дом усё рос і пакрыху дацягнуўся да акон. Чарнышэвіч.
    3. размоўнае слова Павольна, з цяжкасцю дайсці, дабрацца да якога-н. месца. Стэп быў бязлюдны. У каго не хапіла сіл дацягнуцца да горада, спалі, дзе хто мог. Няхай. [Лясніцкі] ледзь дацягнуўся да ложка, кінуўся ніц, не раздзеўшыся, і адразу заснуў, як забіты. Зарэцкі. // пераноснае значэнне Працягнуцца, дайсці да якой-н. мяжы (пра час). [Сашка] пачаў думаць, як бы выгадна ў першы дзень паказацца перад .. [супрацоўнікамі]. У такіх думках час дацягнуўся да паловы чацвёртай. Чорны.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com