дзверы

тлумачэнне слова:

  дзверы, дзвярэй, творны склон дзвярамі і дзвярмі; адзіночны лік няма.
    Праём у сцяне памяшкання для ўваходу і выхаду, а таксама створ, якім закрываюць гэты праём. Прарэзаць дзверы. Знадворныя дзверы. Начапіць дзверы на завесы. Зачыніць дзверы. ▪ Дзверы расчыніліся, і Віктар з асалодаю нырнуў у густую цеплыню хаты. Зарэцкі. Пніцкі стаяў ужо па самым выхадзе, у дзвярах. Чорны.
    •••
    Глухія дзверы — дзверы, зробленыя для формы, а не для карыстання.
    Царскія дзверы — сярэднія дзверы ў царкоўным іканастасе.
    Дзверы адчынены перад кім, для каго — мае свабодны доступ куды-н.
    Дзверы зачынены перад кім, для каго — не мае доступу куды-н.
    Дзверы не зачыняюцца (не стыкаюцца) — пра бесперапыннае хаджэнне то ў хату, то з хаты.
    Дзверы ў дзверы — адзін насупраць другога (жыць, размяшчацца і пад.).
    Дзень адкрытых дзвярэй глядзі дзень.
    Ламацца ў адчыненыя дзверы глядзі ламацца.
    Паказаць на дзверы каму глядзі паказаць.
    Пры зачыненых дзвярах — у прысутнасці толькі зацікаўленых службовых асоб.
    Стукацца ў дзверы глядзі стукацца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com