дзед

тлумачэнне слова:

  дзед1, -а, месны склон -дзе, мужчынскі род
    1. Бацькаў або матчын бацька. А вакол стаяць дзяўчаты, Шмат хлапцоў, мужчын, кабет. Тут сынок, ды тут і тата, Тут і ўнучак, тут і дзед. Крапіва.
    2. Стары чалавек. Па раёну ходзіць слава, Што Анісім — мудры дзед. Панчанка.
    3. размоўнае слова Муж. Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе. Прыказка.
    •••
    Дзед Мароз — казачная істота, увасабленне марозу ў выглядзе дзеда з доўгай сівой барадой, у кажуху, зімовай шапцы, з кіем у руцэ. Вокны друкарні зусім замурованы дзівоснымі ўзорамі Дзеда Мароза. Брыль.
    За дзедам-шведам — вельмі даўно.
    Следам за дзедам глядзі следам.
  дзед2,
    глядзі дзяды2.
  дзед3, -а, месны склон -дзе, мужчынскі род
    устарэлае слова, устарэлы выраз Прыстасаванне, у якое ўтыкалася лучына для асвятлення хаты. Цьмяна гарэла лучына, уваткнутая ў дзеда — спецыяльна зробленую для гэтага прыладу. Чарнышэвіч. [Гаспадар] схадзіў у цёплую хату, вынес адтуль «дзеда» з лучынай, з запальніцы падпаліў. Лобан.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com