дзіва

тлумачэнне слова:

  дзіва, -а; множны лік дзівы, дзіў; ніякі род
    1. Нешта незвычайнае, тое, што выклікае здзіўленне. Загледзеўся [пан] на дзіва: такі недалужны конік, а цягне воз дроў, пад неба пакладзены! Якімовіч. На твары ў .. [дзецюка] адбілася надзвычайнае здзіўленне: ён ніколі не бачыў такога дзіва, каб атаманам была дзеўка. Нікановіч. // Пра тое, што выклікае здзіўленне, захапленне сваімі выдатнымі якасцямі. Ну, што, здаецца, кусок дрэва, Той чорны дуб, што ў рэчцы мок, А вось жа выйшаў кад[аў]бок, Майстэрства дзіва. Колас. Было маленькае ярка-чырвонае дзіва на таку — малатарня. Мележ.
    2. размоўнае слова Здзіўленне. Старыя з дзівам паглядалі на свежыя хваёвыя слупы, што ўкопваліся ў зямлю. Бядуля. На дзіва ўсіх, шафёр адразу згадзіўся і выключыў матор. Кулакоўскі.
    3. у значэнне выказнік размоўнае слова Дзіўна. Я перачытаў гэтулькі кніг, што аж самому дзіва, колькі чалавек можа ўсяго перачытаць. Чорны. «Скуль іх [піянераў] столькі? — дзіва Гані: Ну, як макаў агарод!» Колас.
    •••
    Дзіва дзіўнае — вялікае дзіва. — Дзіва дзіўнае! — ускрыкнула Марыля, калі яны ўвайшлі ў Ладунькаву хату. — У печы не паліцца, а дым з коміна ідзе. Корбан.
    Дзіва ўзяло (бярэ) каго — дзіўна каму-н.
    Дзіва што і — безумоўна, так, несумненна.
    Дзівам дзівіцца глядзі дзівіцца.
    Дзіву дацца глядзі дацца.
    На дзіва — надта добра, выдатна (удацца, выйсці і пад.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com