доля

тлумачэнне слова:

  доля, -і, жаночы род
    1. родны склон множны лік -ей. Частка чаго-н. Дзяліць на роўныя долі. ▪ Недалёка грымнула гармата, а праз якую долю мінуты дзесьці побач разарваўся снарад. Маўзон. Андрэй Міхайлавіч зразумеў, нарэшце, з кім мае справу і як трэба надалей трымацца з гэтымі людзьмі, каб хаця ў сотай долі аддзякаваць ім за свой ратунак. Самуйлёнак. У Шарэйкавым параўнанні нейкая доля праўды была. Брыль. // Належная каму-н. частка чаго-н., права на ўдзел у чым-н.; чый-н. удзел у чым-н., уклад у што-н. На балоце за Абадком стаяць два стажкі. У іх і наша доля — паўстажка. Якімовіч. — Не п'ю, але за кампанію... — Васіль дастаў і палажыў на стол сваё сала і хлеб. — Хай і мая доля будзе. Гаўрылкін.
    2. Лёс, становішча. Шчаслівая доля. Сірочая доля. ▪ Я задаволены, што нас доля зноў сабрала разам. Гартны. Няўжо ж у яго хопіць адвагі звязаць яе долю з доляй малапрыметнага настаўніка ў гэтай глушы. Колас. Вам на памяць Серп і Молат Даравала доля, Каб з вас кожны быў, як волат, Не гнуў плеч ніколі. Купала. // Шчасце, удача; процілеглае нядоля. Разышліся пад гарою тры дарогі ў полі, па якой жа — тая доля, па якой — нядоля... Трус.
    3. родны склон множны лік -ей. Частка размеру музычнага такта.
    4. родны склон множны лік -ей. устарэлае слова, устарэлы выраз Мера масы, роўная 44 мг, якая ўжывалася да ўвядзення метрычнай сістэмы.
    •••
    Быць у долі глядзі быць.
    Выпасці на долю чыю або каму глядзі выпасці.
    Ільвіная доля — вялікая частка.
    Прыняць у долю глядзі прыняць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com