дробны

тлумачэнне слова:

  дробны, -ая, -ае.
    1. Невялікі па аб'ёму, велічыні. Дробнае каменне. Дробныя яблыкі. Разбіць на дробныя кускі. ▪ Ён нагатаваў дробных паленцаў, збіраючыся раскладаць агонь на прыпеку. Колас. Як чырвоныя пацеркі, рассыпаліся .. [суніцы] між дробных лісцікаў ягадніку на мяккім моху. Якімовіч. // Малога веку; малалетні. Не спіць гэтаксама і Марыля са сваімі дробнымі дзеткамі, прыслухоўваецца. Нікановіч. // Невялікі па колькасці. Разбіцца на дробныя групы.
    2. Невялікай, нязначнай вартасці. Дробныя грошы.
    3. Які складаецца з малых аднародных частачак. Дробны пясок. ▪ Пачынаў церусіць дробны дожджык. Гартны. Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам. Колас. // Кароткі, з частым паўтарэннем аднолькавых кароткіх элементаў. Дробныя крокі. ▪ Ззаду па дарозе пачуўся дробны стукат колаў. Краўчанка. На гнуткіх дошках Колька адбіў дробную чачотку. Грахоўскі.
    4. Шчуплы, нешырокай косці; маларослы. Лабановічу кінулася ў вочы, што людзі, з якімі ён тут сустракаўся, былі дробныя, худыя, замораныя. Колас.
    5. З малымі матэрыяльнымі магчымасцямі; эканамічна слабы. Дробная буржуазія. Дробны ўласнік. Дробныя прадпрыемствы. ▪ Тым часам з-за ўзгорка выплыў хутарок, сядзіба дробнага арандатара. Колас. // Які рэалізуецца ў малых маштабах, звязаны з малакаштоўнымі рэчамі. Дробны гандаль.
    6. Які займае невысокае грамадскае або службовае становішча. Дробны чыноўнік. Дробная шляхта. ▪ Гэта — вагон трэцяга класа, напоўнены дробным людам, салдатамі, сялянамі. Мікуліч.
    7. Нязначны; неістотны. Дробныя справы. Дробныя крыўды. ▪ Тым часам па ўсёй гэтай мясцовасці не спыняліся то дробныя баявыя сутычкі, то рух машын. Чорны. // пераноснае значэнне Пазбаўлены ўнутранай значнасці; нікчэмны. Смяльчак не зробіць шкоды. На гэта здольна толькі дробная парода, — Мышыная душа. Корбан. Хто ўваходзіць у дачыненні з дробнымі людзьмі, сам не з буйных або неўзабаве здрабнее сэрцам. Лужанін.
    •••
    Рассыпацца дробным макам глядзі рассыпацца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com