друк

тлумачэнне слова:

  друк1, -у, мужчынскі род
    1. Працэс вырабу друкаванай прадукцыі; друкаванне. Падрыхтаваць да друку рукапіс. Цэх каляровага друку. Кніга выйшла з друку. ▪ Міхась лічыцца сёння, на трэцяй змене, адказным за якасць друку. Брыль.
    2. Друкаваныя літары, друкаваны тэкст; знешні выгляд, памёр друкаванага тэксту. Уборысты друк. ▪ Адразу кідаецца ў вочы, што друк саматужны. Навуменка.
    3. Галіна вытворчасці, якая вырабляе друкаваную прадукцыю; выдавецкая і друкарская справа. Работнікі друку. Органы друку.
    4. Тое, што надрукавана, сукупнасць надрукаваных твораў. Перыядычны друк. Насценны друк. ▪ Пра Анатоля Аніхімоўскага яшчэ ніхто не пісаў, яго партрэта ніколі не было ў друку. Асіпенка. «А дні ідуць» — кніга, высока ацэненая друкам і па заслугах прынятая чытачом. Лужанін.
    •••
    Памылка друку глядзі памылка.
      [Ням. Druck.]
  друк2, -а, мужчынскі род
    размоўнае слова Сукаватая палка; тоўсты кій. Агародамі, нацянькі, беглі да нас, на расцяробы, мужчыны з друкамі. Сіняўскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com