дрэва

тлумачэнне слова:

  дрэва, -а; родны склон множны лік дрэў; ніякі род
    1. Шматгадовая расліна з цвёрдым ствалом і галінамі, якія ўтвараюць крону. Хвойныя дрэвы. Пладовыя дрэвы. ▪ Навокал, пад дрэвамі, у траве, стаяць чырвоныя, прыгожыя мухаморы. Брыль. Верхавіны гэтых дрэў былі такія пышныя, што спляталіся галлём угары і ўтваралі зялёны тунель. Чарнышэвіч.
    2. толькі адзіночны лік Матэрыял з такой расліны, які ідзе на будаўніцтва, розныя вырабы; драўніна. Я вырэзваў з дрэва пеналы, скрыначкі, накрываў іх лакам, пасля чаго наводзіў прыгажосць разьбой. Бядуля.
    •••
    Гваздзіковае дрэва — вечназялёнае трапічнае дрэва сямейства міртавых, высушаныя кветкі якога ідуць на выраб гваздзікі.
    Жалезнае дрэва — тое, што і бакаут.
    Камфорнае дрэва — вечназялёнае дрэва сямейства лаўровых, з якога атрымліваюць камфорны алей.
    Кафейнае дрэва — тое, што і кофе (у 1 знач.).
    Коркавае дрэва — дрэва сямейства рутавых, якое дае корак прамысловага значэння.
    Радаслоўнае дрэва — схема ў выглядзе дрэва, якая паказвае разгалінаванне роду, сям'і.
    Ражковае дрэва — трапічнае дрэва сямейства цэзальпініевых з буйнымі ядомымі карычневымі пладамі ў форме ражка, струка.
    Чорнае дрэва — драўніна некаторых парод трапічных дрэў цёмнага колеру, якая ідзе на выраб мэблі і пад.
    Чырвонае дрэва — драўніна некаторых трапічных парод дрэў чырвонага або карычневага колеру, якая ідзе на выраб мэблі і пад.
    Тутавае дрэва — тое, што і шаўкоўніца.
    За дрэвамі не бачыць лесу глядзі бачыць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com