тлумачэнне слова:
дуга, -і, ДМ -дузе; множны лік дугі (з лічэбнік 2, 3, 4 дугі), дуг; жаночы род 1. Частка конскай збруі з сагнутага тонкага ствала дрэва, якая служыць для прымацавання аглобляў да хамута. Хутка Гнеды стаяў у аглоблях, пад жоўтаю кантоваю дугою. Гартны. Аднаго дня брычка са званочкам пад дугою пад'ехала да ганка пана Казіміра. Пестрак. 2. Частка акружнасці або круглаватай крывой лініі. Апісаць дугу. // у значэнне прыслоўе дугой. У форме дугі, выгнутай лініі. Бровы дугой. ▪ Лес абгінаў сяло дугой. Шамякін. 3. размоўнае слова Прыёмнік току на трамвайных вагонах. Ад слупа да слупа нацягнуты трасы, а да іх падвешаны правады, з якіх тралейбусныя штангі і трамвайныя дугі здымаюць ток. Жычка. ••• Электрычная дуга; вольтава дуга — дугавы разрад паміж вугальнымі або металічнымі блізка размешчанымі электродамі. Сагнуцца ў дугу глядзі сагнуцца. Сагнуць у дугу глядзі сагнуць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com