тлумачэнне слова:
дурань, -рня, мужчынскі род 1. Разумова абмежаваны, тупы чалавек. [Паўлінка:] Дурню плюнь у вочы, а ён скажа: дождж ідзе! Купала. Выйшаў дурань з лесу і забыўся, па што яго браты паслалі. Якімовіч. Дурню агню ў рукі не давай. З нар. // Ужываецца як лаянкавае слова. — Тфу, дурань! — аблаяў сам сябе Сцёпка і дадому пайшоў. Колас. // устарэлае слова, устарэлы выраз Юродзівы. 2. (толькі з адмоўем: не дурань); у значэнне выказнік, з інфінітыў размоўнае слова Майстар на што-н., ахвотнік да чаго-я. Не дурань паспаць. Не дурань паесці. 3. Адзін з відаў гульні ў карты. Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч. ••• Застацца ў дурнях глядзі застацца. Знайшоў (знайшлі) дурня глядзі знайсці. Набіты дурань — пра вельмі тупога, абмежаванага чалавека, няздольнага разважаць, думаць. Няма дурняў глядзі няма. Пакінуць у дурнях глядзі пакінуць. Пашыцца ў дурні глядзі пашыцца. Строіць дурня глядзі строіць. Шукаць дурняў глядзі шукаць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com