душыцца

тлумачэнне слова:

  душыцца1, душуся, душышся, душыцца; незакончанае трыванне
    1. чым і ад чаго. Задыхацца (ад кашлю, смеху, слёз і пад.). Душыўся .. [Міхалкаў бацька] кашлем доўга, аж заходзіўся. Чорны. На беразе стаялі Алік і Валерык і аж душыліся ад смеху. Шашкоў. // Прагна, паспешліва есці. Немец аж душыўся гэтай сытай ядой, недалікатна напіхаючы повен рот. Чорны. // пераноснае значэнне размоўнае слова Карміцца аднастайнай ежай (звычайна нізкаякаснай). Душыцца поснай бульбай. // пераноснае значэнне Цяжка і многа працаваць. На пятнаццаць гадзін з дня ў дзень душылася [маці] на фабрыцы за кавалак хлеба. Якімовіч. // пераноснае значэнне размоўнае слова Жыць у цеснаце. — Багацейшая ды мацнейшыя сем'і ўжо ў хатах. Ну і мне надакучыла ў зямлянцы душыцца з сям'ёй. Чарнышэвіч.
    2. Штурхацца ў цеснаце, у натоўпе. Людзі душыліся, піхаліся, імкнуліся стаць бліжэй да каменя. Пестрак.
    3. залежны стан да душыць1 (у 1, 6 знач.).
  душыцца2, душуся, душышся, душыцца; незакончанае трыванне
    Апырсквацца або націрацца духамі, адэкалонам. Душыцца адэкалонам. Часта пачаў душыцца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com