ехаць

тлумачэнне слова:

  ехаць, еду, едзеш, едзе; едзем, едзеце, едуць; загадны лад едзь; незакончанае трыванне
    1. Рухацца па сушы, па вадзе пры дапамозе якіх-н. сродкаў перамяшчэння. Ехаць чыгункай. Ехаць у трамваі. Ехаць вярхом. Ехаць на лодцы. ▪ Паабапал і ззаду карэты ехала чалавек з трыццаць коннікаў. Лынькоў. Наклалі вазы ды едуць дахаты: бацька на адным возе, сын — на другім. Якімовіч. // Рухацца, каціцца (пра сродкі перамяшчэння). Гасцінцамі ехалі то туды, то сюды вайсковыя абозы. Чорны.
    2. Накіроўвацца куды-н., выкарыстоўваючы якія-н. сродкі перамяшчэння; ад'язджаць; рабіць паездку. Ехаць ва граніцу. Ехаць на фронт. ▪ Пан падлоўчы, выпіўшы шклянку, устаў, папрасіў прабачэння, што не можа больш заставацца, што ён мусіць ехаць па службе, і выйшаў. Колас.
    3. пераноснае значэнне размоўнае слова Выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах, атрымліваць выгаду з каго-, чаго-н. — На татку едуць, пакуль татка не з'ездзіцца, — сказаў, як стары, Вова недзе чутыя словы. Гурскі. — Склалі дзесяць год таму назад сякі-такі планік і з таго часу едзем на ім. Кулакоўскі.
    4. Ссоўвацца, саслізгваць са свайго месца. Шапка едзе на вочы.
    •••
    Далей (ехаць) некуды глядзі некуды.
    На тройках ехаць — вучыцца пасрэдна, без асаблівага старання.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com