забыцца

тлумачэнне слова:

  забыцца, -будуся, -будзешся, -будзецца; загадны лад забудзься; закончанае трыванне
    1. размоўнае слова Тое, што і забыць (у 1 знач.). Забыўся прозвішча таварыша. ▪ Манг зноў захапіўся працай і забыўся на голад. Маўр. Пацешыўшыся з генерала, Ігнась ужо забыўся пра гэта здарэнне. Мурашка. Ад акна несла холадам, тут хадзіў вецер, — нехта забыўся зачыніць фортку. Адамчык.
    2. што. размоўнае слова Тое, што і забыць (у 2 знач.). Забыцца дома кнігу.
    3. Не ўтрымацца, не захавацца ў памяці. Многае пасля інстытута забылася, і цяпер працаваць у школе Наташы было нялёгка. Васілевіч. Ніколі не забудзецца маленькі чэх Урбанэк з кветкамі, які прыйшоў разам з маткаю пакланіцца загінуўшым. Мележ.
    4. Адысці ў думках ад рэчаіснасці; перастань думаць пра тое, што хвалюе. Пасля баец сціх і забыўся. Клопат яго знік, боль крыху прыціх, але нейкія ўнутраныя пакуты працягваліся. Быкаў.
    •••
    Забыцца сном (у сне) — заснуць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com