заваліцца

тлумачэнне слова:

  заваліцца, -валюся, -валішся, -валіцца; закончанае трыванне
    1. Упасці за што-н. Кніга завалілася за шафу. ▪ Адзін пялёстак сарваўся з агністай кветкі, упаў Яську ў правы лапаць і заваліўся за анучу. С. Александровіч. // Згубіцца, упаўшы за што-н., куды-н. [Любка] то шукала яшчэ аднаго нажа, які недзе заваліўся, то дасыпала солі на сподак. Дамашэвіч. // абласное слова Зваліцца, уваліцца куды-н. У рашучы момант конь.. недалужна згайдануўся, нырнуў і заваліўся пярэднімі нагамі ў яму, прысыпаную снегам. Колас.
    2. Паваліцца, абваліцца, абрушыцца. — Гнілое ты не падпірай, яно заваліцца ўсё роўна. Дубоўка. — Мама, — пераконвала Марына, — заваліцца яшчэ столь і нас з табой прыцісне. Б. Стральцоў. А цяпер яна, студня тая, завалілася. Дрэва хоць і камянее ў сырой зямлі, а ўсё роўна гніе памаленьку. Пташнікаў. / размоўнае слова Упасці, не ўстояўшы на нагах. Азін немец.. піхнуў [маці] карабінам у грудзі так, што яна аж завалілася. Гарэцкі.
    3. размоўнае слова Улегчыся, залегчы. — Тут, пан мой, паненкі адны сядзяць, а ён спаць заваліўся, — адчытваў Лабановіча вясёлы падлоўчы. Колас. Сымон заваліўся на ложак і праспаў да самага вечара. Чарнышэвіч.
    4. размоўнае слова Бесцырымонна зайсці, заявіццца куды-н. Калі Бешчат.. памкнуўся зашторваць акно, да яго ў бар нечакана заваліўся пан Томчак. Бажко.
    5. чым. размоўнае слова Атрымаць многа чаго-н. Паходню няма чаго бунтаваць. Яны сёлета заваляцца хлебам. Хадкевіч.
    6. Аказацца заваленым, загрувашчаным чым-н. І ўжо ніколі не зарасце гэтая сцежка мохам ці травою, не заваліцца ламаччам. Кулакоўскі.
    •••
    Хоць заваліся — пра поўны дастатак, мноства чаго-н. — Лёгка цяпер вучыцца дзецям. Кніжак — колькі хочаш, паперы і сшыткаў — хоць заваліся, настаўнікі — усе з вышэйшай адукацыяй. Лужанін.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com