завесці

тлумачэнне слова:

  завесці, -вяду, -вядзеш, -вядзе; -вядзём, -ведзяце; прошлы час завёў, -вяла, -ло; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Ведучы, даставіць куды-н. Завесці дзіця ў сад. ▪ Пасля сяўбы Андрэй меркаваў завесці чорную кабылу ў валасное мястэчка Старочын і прадаць там. Чарнышэвіч.
    2. Адвесці не туды, куды трэба. [Іван Цуба] завёў карнікаў у непраходнае балота. Краўчанка. Дарога на ток здавалася вельмі доўгай. Язэпу ўвесь час хацелася ўцячы, знікнуць або завесці гэтых людзей куды-небудзь далей ад току. Асіпенка. // пераноснае значэнне Прымусіць выйсці за межы жаданага, мажлівага і пад. Капрызнай бывае думка рацыяналізатара. Яна можа завесці яго туды, куды ён, здавалася б, і не меў намеру ісці. Шахавец.
    3. Заснаваць, набыць што-н., абзавесціся чым-н. Завесці пчол. Завесці гаспадарку. ▪ Міхал на новым месцы ўзяўся: Каня, кароўку расстараўся, Завёў свіней, дзве-тры авечкі. Колас. Усе нашы хлопцы без выключэння завялі сабе прычоскі. Навуменка.
    4. Устанавіць, увесці. Завесці новыя парадкі. Завесці строгі ўлік.
    5. і без дапаўнення (звычайна ў спалучэнні з назоўнікамі, якія абазначаюць дзеянне). Пачаць што-н. Каб крыху перабіць настрой, каб стала весялей, дзяўчаты завялі песню. Дубоўка. Пятро паспрабаваў завесці гаворку пра надвор'е, пра ўраджай. Пальчэўскі.
    6. Прывесці ў дзеянне, пусціць у ход які-н. механізм. Завесці гадзіннік. Завесці патэфон. Завесці матор.
    •••
    Завесці катрынку — пачаць дакучлівую размову, гаварыць адно і тое жаночы род



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com