загаварыць

тлумачэнне слова:

  загаварыць1, -вару, -ворыш, -верыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Надакучыць, стаміць працяглымі размовамі. — Што ж гэта я цябе загаварыла зусім! Ты ж, мусіць, не абедаў яшчэ? Асіпенка. // Размовай адцягнуць увагу ад чаго-н., прымусіць забыцца пра што-н. — Загаварылі вы мяне, а там яечня гарыць. Беразняк.
    2. Ва ўяўленні ў забабонных людзей — уздзейнічаць на што-н. замовай, магічным словам, загаворамі. Загаварыць кроў. Загаварыць зубы. ▪ Была нерухомая, зачараваная ціш; быццам бы хтось загаварыў усё: ні зыку, ні голасу не было чуваць. Гартны.
  загаварыць2, -вару, -ворыш, -ворыць; закончанае трыванне
    1. Пачаць гаварыць. // Усчаць гаворку, пачаць размову з кім-н. Сцяпан усё мацней і мацней захапляўся Маяй. Цягнула падысці да яе, загаварыць, але ён не знаходзіў прычыны. Дуброўскі. // пераноснае значэнне Абазвацца, пачаць дзейнічаць. Кулямёты загаварылі.
    2. Навучыцца гаварыць, карыстацца мовай. Дзіця ўпершыню загаварыла.
    3. пераноснае значэнне Праявіцца ў дзеяннях, настроях і інш. Прачнулася і загаварыла бязмерная нянавісць пакрыўджаных людзей. Чорны.
    •••
    Кроў загаварыла глядзі кроў.
    Сумленне загаварыла глядзі сумленне.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com