закон

тлумачэнне слова:

  закон, -а і -у, мужчынскі род
    1. -а. Абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую юрыдычную сілу. Канстытуцыя — асноўны закон Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Кодэкс законаў аб працы. Рабіць усё па закону.
    2. -у. Наказ, загад, які з'яўляецца неаспрэчным, абавязковым для каго-н. Загад камандзіра — закон для падначаленых.
    3. -у. Агульнапрынятае правіла грамадскіх паводзін; звычай. Закон гасціннасць Законы сяброўства.
    4. звычайна множны лік (законы, -аў). Асноўныя палажэнні ў якой-н. справе, абумоўленыя яе сутнасцю. Законы правапісу. Законы вершаскладання.
    5. -у. Пастаянная, аб'ектыўна існуючая сувязь паміж з'явамі, якая выцякае з прыроды саміх рэчаў; заканамернасць. Законы развіцця прыроды. Законы класавай барацьбы.
    •••
    Закон божы — асноўныя палажэнні хрысціянскай рэлігіі, як прадмет выкладання ў дарэвалюцыйнай школе.
    Воўчы закон — пра адносіны ў грамадстве, дзе пануе самавольства дужых.
    Закон не пісан для каго або каму пра таго, хто ігнаруе агульнапрынятыя правілы, нормы паводзін.
    Па-за законам — у становішчы, калі хто-, што-н. не ахоўваецца законам, пазбаўлены заступніцтва з боку дзяржаўных органаў.
    Сухі закон — забарона ўжываць алкагольныя напіткі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com