тлумачэнне слова:
закруціцца1, -кручуся, -круцішся, -круціцца; закончанае трыванне 1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Завіцца (пра валасы). Валасы закруціліся. // размоўнае слова Загнуцца, завярнуцца. А якая чарга за білетамі была! Уздоўж сцяны два разы закруцілася. Васілевіч. 2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Абматацца, абвіцца вакол чаго-н. Лейцы закруціліся за кола. 3. Абматаць, абгарнуць сябе чым-н. Андрэй адышоў ад гурту, закруціўся ў кажух і лёг каля мяжы. Чарнышэвіч. 4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Круцячыся, зашрубавацца, дайсці да патрэбнага месца, да канца. Гайка закруцілася. Кран закруціўся. 5. размоўнае слова Стаміцца, змучыцца ад розных клопатаў. — А што ты да нас не прыходзіш? — Справы, закруціўся. Гурскі. ••• Галава закруцілася глядзі галава. Закруцілася ў галаве — тое, што і закружылася ў галаве (глядзі закружыцца). закруціцца2, -кручуся, -круцішся, -круціцца; закончанае трыванне размоўнае слова Пачаць круціцца.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com