закрыцца

тлумачэнне слова:

  закрыцца, -крыюся, -крыешся, -крыецца; закончанае трыванне
    1. Закрыць, накрыць сябе чым-н.; накрыцца, прыкрыцца. Закрыцца каўняром ад ветру. Закрыцца далонямі. ▪ Камень гэтакі высокі, што пад ім мог стаяць чалавек, крыху прыгнуўшыся, і мог такім парадкам закрыцца зверху і ад бомбы і ад дажджу. Чорны.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Заслацца, завалачыся, засланіцца. На світанні неба закрылася хмарамі, пасыпаліся дробныя ледзяныя крупкі. Кірэенка.
    3. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Спыніць сваю дзейнасць, існаванне (пра ўстанову, прадпрыемства і пад.). Выстаўка закрылася. ▪ Мясцовая фабрыка зноў была закрылася. Лынькоў. // Скончыцца (пра сход і пад.). Нарада закрылася.
    4. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Загойваючыся, сцягнуцца, зрасціся краямі (пра рану). Рана закрылася.
    5. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Скласціся, згарнуцца (пра што-н. раскрытае, разгорнутае). Парасон закрыўся. // Заплюшчыцца. Павекі закрыліся.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com