залажыць

тлумачэнне слова:

  залажыць, -лажу, -ложыш, -ложыць; закончанае трыванне, што.
    1. Пакласці, змясціць куды-н., за што-н. Залажыць нагу за нагу. Залажыць рукі ў кішэні. ▪ — А партрэцік маці выразала з газеты, — працягвала Усця, — залажыла пад шкло ў рамачку. Кулакоўскі. // Закласці куды-н. з пэўнай мэтай і ў пэўнай колькасці. Залажыць міну. ▪ Дзед Талаш наўперад набіў стрэльбу, усыпаў шчодрую порцыю пораху і на гэты раз залажыў у рулю круглую алавяную кулю. Колас. Спачатку Андрэй трываў. Але зуб не хацеў сціхаць. Закурыў — не перастае, залажыў ватку, змочаную ў адэкалоне, — боль толькі ўзмацніўся. Хадановіч.
    2. Адзначыць патрэбнае месца ў кнізе, паклаўшы што-н. паміж старонкамі. Залажыць старонку ў кнізе.
    3. Закрыць, загарадзіць чым-н. адтуліну, дзірку, праём і пад. Залажыць юшку. ▪ [Патапчык] нацягаў яловага галля, густа залажыў ім дзірку на страсе і засыпаў зверху зямлёй. Чарнышэвіч. — Залажу пайду разгародку ў плоце, баюся, каб гусі капусты не папсавалі. Чорны. // Паклаўшы што-н. у вялікай колькасці, заняць усю паверхню чаго-н. Залажыць стол кнігамі.
    4. Пакласці аснову чаго-н., пачаць будаўніцтва. Залажыць фундамент дома. Залажыць новую ферму. // пераноснае значэнне Даць пачатак чаму-н., стварыць аснову для развіцця чаго-н. Нявіднага цікавіць, што сталася з ячэйкай, якую залажыў ён у Паставах і аб якой не мае цяпер ніякіх вестак. Колас.
    5. Аддаць што-н. у заклад за пазычаныя грошы. — Няхай кафтан заложаць драны, а грошы мусяць яны даць. Колас.
    6. Заплаціць за каго-н. пэўную суму грошай пры пакупцы. Казна залежыць тры чвэрці кошту падзелу толькі за таго мужыка, які сам збярэ і заплаціць адну чвэртку. Якімовіч.
    7. безасабовая форма размоўнае слова Пра хваравітае адчуванне ў вушах, носе і пад. Самалёт набірае вышыню. Грудную клетку нібы распірае знутры, застукала ў скронях, залажыла вушы. Жычка.
    8. устарэлае слова, устарэлы выраз Запрэгчы ў экіпаж. Залажыць тройку. // Прыгатаваць экіпаж, запрэгчы ў яго каня, коней. Залажыць брычку.
    •••
    Залажыць (заліць) за гальштук (за каўнер) — выпіць спіртнога.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com