тлумачэнне слова:
заламаць1, -ламлю, -ломіш, -ломіць; закончанае трыванне 1. што. Сагнуўшы, надламаць. Заламаць галінку на дрэве. 2. размоўнае слова Крута павярнуць убок. Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у падворак Юркі Труса, з надворка заламаў у вулачку. Колас. 3. што. размоўнае слова Надта дорага запрасіць. Зарослы сівой шчацінай дзед, перш чым перавезці Сяргея цераз Прыпяць, заламаў дзвесце рублёў. Навуменка. ••• Асінку заламаць — даць зарок не рабіць чаго-н., палажыць канец чаму-н. Заламаць залом (устарэлае слова, устарэлы выраз) — зблытаць і заламаць на чыім-н. полі пук жытніх сцяблоў з мэтай паклікаць бяду на гаспадара поля (з павер'я забабонных людзей). Заламаць рукі — моцна загнуць каму-н. рукі назад, за спіну. Заламаць шапку — надзець шапку набакір або ссунуць яе на патыліцу. заламаць2, -ламлю, -ломіш, -ломіць; закончанае трыванне размоўнае слова Пачаць ламаць.
Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141
А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я
Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698
А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
el-skrynka: lit.serge2@gmail.com