агонь

тлумачэнне слова:

  агонь, агню, мужчынскі род
    1. Распаленыя газы, якія вылучаюцца пры гарэнні і ярка свецяцца; полымя. Уся станцыя гарэла, і дождж, хоць і быў моцны, аднак не меў сілы заліць гэтае мора агню. Шамякін. Агонь весела пабег ад снапа да снапа, салома затрашчала. Якімовіч.
    2. Падпаленая куча дроў, галля, ламачча і пад.; вогнішча. Назбіраўшы яшчэ сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь. Лынькоў.
    3. Святло ад асвятляльных прыстасаванняў; светлавая кропка. У куткавым пакоі ў Няслаўскіх гарэў агонь, хоць на вуліцы яшчэ добра відно было. Мурашка. У хаце гарбатага краўца Лапінкі снедалі пры агні. Брыль. // пераноснае значэнне Бляск у вачах ад узбуджэння, страсці. Цёмныя вочы Дакутовіча свяціліся такім агнём, што Жэня зразумеў: яго сябра ведае нейкую надзвычайную таямніцу. Шчарбатаў.
    4. пераноснае значэнне Палымянасць, жвавасць, душэўны ўздым. Яе, крылатую, цаню, Яна вялікай славы варта, Крыніца творчага агню — Загартаваная ўпартасць. Хведаровіч. Твар.. [Себастыяна] быў халодны. Цеплыня і агонь гарэлі ў ім у глыбіні. Чорны. Навошта кветкі? У сэрцы Без іх агню хапае. Калачынскі. // Пра быстрага і бойкага чалавека. — Слаўная ў Булыгі наймічка, да чаго ж спрытная і ваяўнічая! Агонь! Такой, браце, пальца ў рот не кладзі... — скашу адзін з парабкаў. Бажко. Сумеўся Богут з неспадзевы, Пагладзіў вус, пачухаў скронь — Ого, якія яе [Марыны] спевы! Ох, не кабеціна — агонь! Колас. Як што робіць — агонь, а як што зробіць — у агонь. Прымаўка.
    5. Ружэйная, артылерыйская стрэльба. Адкрыць агонь. Весці агонь. Прыцэльны, беспрыцэльны агонь. ▪ Нашай групе трэба было адцягнуць на сябе агонь праціўніка, пакуль асноўныя часці.. наблізяцца з супрацьлеглага боку і пойдуць па штурм. Карпюк. // Ваенная каманда. — Агонь па ворагу! — камандую я, яшчэ зусім не ведаючы, якое выбраць рашэнне. Якімовіч.
    •••
    Адамаў агонь — павышэнне тэмпературы ў час хваробы.
    Антонаў агонь — заражэнне крыві, гангрэна.
    Беглы агонь — часты артылерыйскі агонь, які вядзецца самастойна кожнай гарматай.
    Бенгальскі агонь — яркае белае ці каляровае полымя, якое ўтвараецца пры гарэнні спецыяльнага саставу (з берталетавай солі, серы і інш.), а таксама сам феерверачны агонь.
    Блукаючыя агні — блакітныя языкі полымя, што паяўляюцца ноччу на балоце ў выніку згарання газу метану, які вылучаецца пры гніенні.
    Вечны агонь — агонь, які пастаянна гарыць каля помнікаў, магіл загінуўшых герояў як сімвал бяссмерця іх славы.
    Кінжальны агонь — агонь гармат, кулямётаў, які адкрываецца раптоўна на блізкай адлегласці.
    Лінія агню — рубеж на пярэднім краі, з якога вядзецца стральба па праціўніку.
    Праметэеў агонь — нязгаснае ўнутранае імкненне да да-сягнення высокіх мэт, да шчасця ўсіх людзей.
    Сустрэчны агонь — агонь, які вядзецца ў адказ на агонь праціўніка.
    Шквальны агонь — інтэнсіўны, масіраваны агонь.
    Агнём і мячом — з бязлітаснай жорсткасцю.
    Агонь яго ведае — невядома.
    Баяцца як агню глядзі баяцца.
    Гарэць (сінім) агнём глядзі гарэць.
    (Днём) з агнём не знойдзеш глядзі знайсці.
    Жартаваць (гуляць) з агнём глядзі жартаваць.
    Жыць як агонь з вадою глядзі жыць.
    З агню ды ў полымя — з адной непрыемнасці ў другую, яшчэ большую.
    (Круціцца) як скурат на агні глядзі скурат.
    Падліць масла ў агонь глядзі падліць.
    Пайсці агнём глядзі пайсці.
    Паміж двух агнёў — пра становішча, калі небяспека пагражае з двух бакоў.
    Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы глядзі прайсці.
    Пусціць з агнём глядзі пусціць.
    У агонь і ваду (кінуцца, пайсці) — пра гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля каго-, чаго-н.
    Як агню ўхапіўшы — вельмі хутка.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com