замацаваць

тлумачэнне слова:

  замацаваць, -цую, -цуеш, -цуе; закончанае трыванне
    1. што. Прыбіўшы, прывязаўшы, заціснуўшы і пад., зрабіць нерухомым, устойлівым; прымацаваць. Замацаваць канат. ▪ Іван замацаваў чарговую дэталь у патрон і ўключыў матор. Ваданосаў. Барыс не толькі ўставіў спіцы, але і падцягнуў ланцуг, замацаваў руль. Жычка.
    2. што. Зрабіць пастаянным, трывалым, устойлівым. Замацаваць веды. Замацаваць перамогу. ▪ Пераход Зеленюка на кватэру да Малаха яшчэ больш замацаваў іхняе сяброўства з Віктарам. Зарэцкі. // Зафіксаваць. Хараство — мімалётнае, не замацуй яго на палатне ці ў радках — знікне без следу. Лужанін.
    3. што. Утрымаць за сабой, арганізаваўшы абарону. Замацаваць занятую пазіцыю.
    4. каго-што. Зацвердзіць за кім-, чым-н.; забяспечыць права на каго-, што-н. за кім-, чым-н. Замацаваць зямлю за сялянамі. Замацаваць кансультанта. ▪ Мінеральныя глебы замацаваліся за другой брыгадай. Дуброўскі.
    5. што. Апрацаваць замацавальнікам. Замацаваць фотаздымак.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com