замкнуць

тлумачэнне слова:

  замкнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Зачыніць на замок, на ключ. Замкнуць дзверы. Замкнуць хату. ▪ Скуратовіч замкнуў клець і пайшоў у дом. Чорны.
    2. Зачыніць на замок каго-, што-н. у якім-н. памяшканні, сховішчы. Арыштаваных .. замкнулі ў хаце Камісаравай, якая жыла крыху па водшыбе ад вёскі. Брыль. [Паходня] склаў паперы, замкнуў іх у жалезную скрынку, што стаяла ля стала ў куце. Хадкевіч.
    3. Злучыць канцы, крайнія часткі чаго-н. Замкнуць электрычны ланцуг. Замкнуць правады. Замкнуць кола акружэння.
    4. Ахапіць, акружыць з усіх бакоў. На плошчы дзяўчаты замкнулі Натальку ў свой жывы, вясёлы, рознакаляровы круг, так што толькі адна стракатая касынка і відна была з гэтага круга. Кулакоўскі.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com