занесці

тлумачэнне слова:

  занесці, -нясу, -нясеш, -нясе; -нясём, несяце; прошлы час занёс, -несла і -нясла, -несла і -нясло; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Несучы, даставіць куды-н. ці каму-н. Занесці кнігі ў бібліятэку. ▪ Мужчыны занеслі ў склад апошнія мяшкі і падышлі да капітана. Краўчанка. // Хутка, мігам даставіць куды-н.; даімчаць. Добрыя коні духам вынеслі [Міцьку] з вёскі, адчайным галопам занеслі ў кусты. Брыль. // Закінуць, заставіць апынуцца дзе-н. Тое, што называецца ў нас творчай камандзіроўкай, занесла мяне ў адзін палескі раён. Шамякін. Вось туды, у казахскія стэпы занёс Лёс таварыша нашага даўняга — Сашку. Бураўкін. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Куды гэта вас занесла?
    2. Упісаць, запісаць куды-н. Занесці ў пратакол. Занесці на Дошку гонару. ▪ Я, праўда, у даўгу вялікім перад вамі, Таварышы мае, лугі, дубровы, нівы, Што я не ўсё пра вас У летапіс занёс. Танк.
    3. Падняць ці адвесці ўбок (руку, зброю і пад.) з намерам зрабіць якое-н. дзеянне. Іван занёс руку, каб пстрыкнуць прэч [жука].., як раптам учуў ззаду крокі. Быкаў. // Змясціць куды-н. [Алесь] лёгка занёс нагу ў стрэмя. Караткевіч.
    4. Перамясціць, адвесці ў які-н. бок. Народу было многа... [Русіновіч і Галя] ледзь уціснуліся. Потым плынь занесла іх наперад. Дамашэвіч. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне На крутым павароце зад матацыкла занесла. Б. Стральцоў.
    5. Унесці, прынесці з сабою. Занесці ў дом інфекцыю.
    6. Засыпаць, замесці (снегам, пяском і пад.). Страляе ў сцены сцюдзёны мароз, І вецер шалёны вые ў полі, Ўсе гурбамі снегу ён хаткі занёс. Купала. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Дарогу занесла снегам.
    •••
    Куды груган касцей не занясе глядзі груган.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com