запаланіць

тлумачэнне слова:

  запаланіць, -ланю, -лоніш, -лоніць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Захапіць, узяць у палон. Гэта я вяду бойку з вартай. Перабіўшы яе, раз'юшаны, віхрам урываюся ў палац, каб запаланіць Псіхею. Сяргейчык. // Скарыць, пазбавіць свабоды, незалежнасці. Прыйшлі з-за мора ворагі Народ запаланіць, Агнём, напалмам, порахам Карэю спапяліць. Танк. // пераноснае значэнне Прывабіўшы, зачараваўшы чым-н., падпарадкаваць свайму ўплыву. Дзяўчыны сэрца ён запаланіў, прывабіў І да яе ў палон Сам неўзабаве трапіў. Калачынскі. Вучонага пакуль не было, і студэнты незвычайным красамоўствам спрабавалі запаланіць няўрымслівую дзяўчыну. Асіпенка.
    2. Заняць, запоўніць сабой якую-н. прастору. Калідор аж гудзеў ад хлопцаў і дзяўчат, якія раніцаю запаланілі ўвесь будынак. Карпаў. // пераноснае значэнне Нахлынуўшы, запоўніць сабою (пра думкі, пачуцці і пад.). Раптам наляцелі ўспаміны пра Зосю, наляцелі і запаланілі ўсё сэрца, усю душу. Лупсякоў. І зноў стала шкада сына. Шкада да болю, аж сэрца сціснулася... І трывога нейкая незразумелая, але нязносная запаланіла ўсё нутро. Чарнышэвіч.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com