запарыць

тлумачэнне слова:

  запа́рыць1, -ру, -рыш, -рыць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Апрацаваць варам, парай драўляную пасудзіну. Запарыць дзежку.
    2. Заліць варам сухі корм, каб размякчыць, распарыць. Запарыць мякіну. ▪ Усціння спярша запарыла сеч[ку] карове, занесла ў хлеў, пасля пачала таўчы бульбу. Чыгрынаў. // Прыгатаваць настой, заліўшы варам. Запарыць ліпавы цвет.
    3. размоўнае слова Доўга парачы ў лазні, давесці да знямогі.
    4. размоўнае слова Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай. Запарыць каня. ▪ — Ды і нам пара адпачыць, — адгукнулася Аня, якая дагэтуль пакорліва ішла моўчкі. — Запарыла ты мяне, Шурачка: сарочка — хоць выкручвай. Шамякін.
  запары́ць2, -рыць; безасабовая форма закончанае трыванне
    Пачаць парыць (у 7 знач.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com