запусціць

тлумачэнне слова:

  запусціць1, -пушчу, -пусціш, -пусціць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. чым у каго-што. Кінуць з размаху. [Шаманскі] скамячыў снежку і запусціў у.. [Валянціну], знарок завысіўшы. Дуброўскі. Муляр схапіў камяк сухой вапны, крыкнуў і запусціў яго ў варону. Карпюк.
    2. Прымусіць падняцца, узляцець. Запусціць змея. Запусціць штучны спадарожнік Зямлі. Запусціць ракету.
    3. Прывесці ў дзеянне; пусціць. Запусціць станок. Запусціць матор. // Пачаць, наладзіць масавы выраб чаго-н. Запусціць новую мадэль у вытворчасць.
    4. размоўнае слова Засунуць куды-н. унутр; апусціць. [Віктар] ёмка прыладзіўся на галіне і запусціў у дупло руку. Маўр. Кожнаму, хто хацеў паласавацца мёдам, давалася права падысці да стала і запусціць у цёрла руку з кавалкам хлеба. Колас. // Усадзіць, уваткнуць у што-н. Запусціць джала. ▪ Дзяцел заўзята супраціўляўся, і сычык, які запусціў яму ў спіну кіпцюры, не мог разлічваць на хуткую перамогу. Самусенка.
    5. Змясціць, упусціць куды-н. з пэўнай мэтай. Запусціць малькоў карпа ў сажалку. // размоўнае слова Дазволіць зайсці, пусціць куды-н. Запусціць кароў у лес.
    6. размоўнае слова Уліць, упырснуць куды-н. Пчала запусціла яд. ▪ Тым часам доктар запусціў морфію. Нікановіч.
    7. без дапаўнення размоўнае слова Вельмі хутка пабегчы, паехаць і пад. Запусціць рыссю.
    •••
    Запусціць руку (лапу) у што незаконна захапіць што-н., пакарыстацца чым-н. чужым.
  запусціць2, -пушчу, -пусціш, -пусціць; «не., каго-што.
    1. Пакінуўшы без догляду, без увагі, прывесці ў стан заняпаду; закінуць, занядбаць. Запусціць работу. Запусціць гаспадарку. ▪ А вучобу я ўсё-такі запусціў і апошні курс расцягнуў на два гады. Якімовіч. // Даць развіцца (хваробе), не прыняўшы своечасова пэўных мер. Запусціць хваробу.
    2. Перастаць стрыгчы, даць магчымасць вырасці (пра валасы, ногці і пад.). Запусціць бараду. ▪ Яшчэ ў семінарыі Алёшка запусціў сабе вусікі. Колас.
    3. Перастаць апрацоўваць, даць зарасці травой, пустазеллем. Запусціць зямлю.
    4. Перастаць даіць перад ацёлам. Запусціць карову.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com