застацца

тлумачэнне слова:

  застацца, -стануся, -станешся, -станецца; -станёмся, -станяцеся; закончанае трыванне
    1. Не змяніць свайго месцазнаходжання, астацца на ранейшым месцы. І коні, і людзі разбегліся ва ўсе бакі. У сярэдзіне застаўся адзін камандзір. Брыль. Дзяўчаты завагаліся: пайсці або застацца з хлопцамі, з якімі было вельмі добра і цікава. Шыцік. // з кім, з інфінітыў Прадоўжыць сваё знаходжанне дзе-н. з якой-н. мэтай. Застацца з хворым. Застацца ў бібліятэцы працаваць. ▪ Многія закончылі сярэднюю школу і ў калгасе засталіся працаваць, завочна вучацца. Бялевіч. // з інфінітыў Не змяніць свайго становішча, стану. [Мэра] застаецца ляжаць на пухкім моху каля бярозы. Бядуля. Максім застаўся сядзець на беразе. Шамякін. // Быць пакінутым, забытым дзе-н. Дома застаўся ў бацькоў каляндар адрыўны. Куляшоў. // Не перайсці ў наступны клас. Застацца на другі год у сёмым класе.
    2. Не перастаць быць якім-н., кім-н. Якім быў, такім і застаўся. ▪ Цяпер дзверы былі шчыльна зачынены. Толькі адны засталіся раскрытымі насцеж — у канферэнц-залу. Асіпенка. Палёты ў космас хоць і прынеслі вялікія поспехі, засталіся ўсё ж яшчэ надзвычай складанымі і небяспечнымі. Шыцік.
    3. Не перастаць існаваць, захавацца, уцалець. Застацца жывым. ▪ Там дубоў ужо няма, а камень застаўся, каб стаць зброяй у руках новых шаманаў з крыжам у руцэ. Пестрак. Я ўсё думаю аб адным і тым жа: якім чынам уцалела ферма, засталася жывой, і хто аказаўся тым чалавекам, што заступіўся за яе. Ракітны. // Захавацца ў якасці следу ад каго-, чаго-н. Ад возера засталася маленькая лужына. ▪ Ад усяго двара засталася.. абгарэлая груша. Лынькоў. // Быць у наяўнасці, не патрачаным да канца (пасля карыстання чым-н., расходавання чаго-н. і інш.). У вінтоўцы застаўся адзін патрон. ▪ — А цяпер пара і паснедаць. У нас жа ўчарашняя юшка засталася. Гамолка. // Аказацца яшчэ не выкарыстаным або не пераадоленым (аб прасторы, часе). Да вёскі засталося з кіламетр. Да заняткаў застаецца дваццаць хвілін. // каму, на каго. Дастацца каму-н., зрабіцца чыім-н. набыткам. У глухія лясныя нетры выганялі калгаснікі жывёлу, каб нічога не засталося ворагу. Колас.
    4. Апынуцца ў якім-н. становішчы, стане і пад. Застацца сіратою. Застацца задаволеным. Застацца за гаспадара. ▪ За некалькі хвілін станцыя застанецца па сутнасці без аховы. Шамякін. // без чаго. Аказацца без чаго-н., пазбавіцца чаго-н. Застацца без грошай. Застацца без абеду. ▪ Нянька засталася без касы — пані загадала адрэзаць. Бядуля. // Апынуцца ззаду, збоку таго, што рухаецца. Праз гадзіну-паўтары і лес застаўся ззаду. М. Ткачоў. Нарэшце, будоўля засталася злева — мы паехалі ў аб'езд. Дадзіёмаў.
    5. безасабовая форма каму, з інфінітыў Неабходна толькі, трэба толькі (зрабіць што-н.). Майстар.. сам зрабіў заліўку і замазку машыны, Міхасю засталося толькі стаяць ды глядзець — паглядаць за спраўнасцю друкавання. Брыль.
    6. кім, у кім. размоўнае слова Прагуляўшы ў картачнай гульні, атрымаць якое-н. прозвішча ў залежнасці ад назвы гульні. Застацца дурнем.
    •••
    Жывога месца не засталося — тое, што і жывога месца няма (глядзі няма).
    Застацца жывым — выжыць, не загінуць.
    Застацца за кім а) аказацца чыім-н., у чыёй-н. уладзе, у чыім-н. карыстанні. Гаспадарка засталася за сынам; б) працягваць лічыцца за кім-н. За ім застаўся доўг.
    Застацца з носам — застацца без таго, на што разлічваў, чаго хацеў хто-н.
    Застацца ззаду — быць пераадоленым, пройдзеным (пра шлях, адлегласць і пад.).
    Застацца на паперы — пра закон, правіла, рашэнне, запісанае, але не ажыццёўленае на справе.
    Застацца ў дзеўках — не выйсці замуж.
    Застацца ў дурнях — а) прайграць у картачнай гульні ў дурня; б) пераноснае значэнне аказацца падманутым.
    І следу не засталося — пра поўнае знікненне, адсутнасць каго-, чаго-н.
    Мокрае месца застанецца глядзі месца.
    Не застацца ў даўгу — адплаціць тым самым (учынкам, адносінамі і пад.).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com