засыпацца

тлумачэнне слова:

  засы́пацца1, -сы́плюся, -сы́плешся, -сы́плецца; закончанае трыванне
    1. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне) Трапіць куды-н., у сярэдзіну чаго-н (пра што-н. сыпкае). Пясок засыпаўся ў чаравікі. Снег засыпаўся за каўнер.
    2. (1 і 2 асоба дзеяслова не ужываецца, ужыванне). Пакрыцца або напоўніцца чым-н. сыпкім. [Калодзеж] крыху засыпаўся зямлёй, і на дне яго вады было мала. Чорны.
    3. чым. размоўнае слова Мець чаго-н. у вялікай колькасці. Год выдаўся добры. Можна засыпацца хлебам.., атрымаць шмат грошай... Паслядовіч.
  засы́пацца2, -сы́плюся, -сы́плешся, -сы́плецца; закончанае трыванне
    размоўнае слова Аказацца выкрытым; пацярпець няўдачу ў якой-н. справе. — Прыгадалася Надзя, Ціхан, Сяргей, многія другія... Як пройдзе для іх вобыск! Хоць бы ніхто не засыпаўся! М. Ткачоў. // Выявіць няўменне, няведанне ў чым-н. Засыпацца па экзамене.
  засыпа́цца1, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незакончанае трыванне
    1. незакончанае трыванне да засы́пацца1.
    2. залежны стан да засыпа́ць1.
  засыпа́цца2, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
    незакончанае трыванне да засы́пацца2.
  засыпа́цца3, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
    незакончанае трыванне да заспацца.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com