заціснуць

тлумачэнне слова:

  заціснуць, -ну, -неш, -не; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Абхапіўшы з усіх бакоў, затрымаць дзе-н., у чым-н.; зашчаміць. Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца. Колас. Малая рука пацягнулася недаверліва, узяла і заціснула ў жмені старую, ужо не хрусткую паперку. Брыль. // пераноснае значэнне Шчыльна акружыўшы, не даць дзейнічаць. [Звяно Сцяпанава] заціснула двух варожых знішчальнікаў, гнала іх наўскасяк ад возера. Алешка.
    2. Сціснуўшы, прыціснуўшы чым-н., шчыльна заткнуць (адтуліну). Заціснуць вушы далонямі. Заціснуць рану тампонам.
    3. Сціснуўшы, паменшыць у аб'ёме; зрабіць больш тугім. Андрэй склаў трасянку ў рэзгіны, заціснуў яе. Чарнышэвіч. Сонечка прыгладзіла валасы, падправіла іх пад хустку і тужэй заціснула вузел пад барадою. Пестрак.
    4. размоўнае слова Ціскаючы, змучыць; прыдушыць. Заціснуць у натоўпе. // пераноснае значэнне Паставіць у крайне цяжкія абставіны; задушыць. Хай жа вам так не здаецца, Што бяда ўжо і зацісне. Знайце, ліха ператрэцца, І маланкай доля блісне. Купала.
    5. пераноснае значэнне Перашкодзіць развіццю, праяўленню чаго-н. Заціснуць крытыку. Заціснуць ініцыятыву.
    •••
    Заціснуць рот каму прымусіць замаўчаць.



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com