зачапіць

тлумачэнне слова:

  зачапіць, -чаплю, -чэпіш, -чэпіць; закончанае трыванне, каго-што.
    1. Захапіць, падчапіць (кручком, пятлёй і пад.). Зачапіць вядро на крук. Зачапіць бервяно бусаком. ▪ [Алеся] зачапіла хусткай чамадан, ускінула на плечы і рашуча перайшла чыгунку. Шамякін. // Рухаючыся, выпадкова закрануць што-н., дакрануцца да каго-н. На тратуарах было цесна, я баяўся, каб знячэўку каго не зачапіць, і стараўся ісці асцярожна. Скрыган. Рамізнік зачапіў воссю за вугал — пасыпалася парахня. П. Ткачоў.
    2. пераноснае значэнне Зрабіць шкоду каму-, чаму-н., папсаваць. Зачапіў смерч край хлява, разбурыў, расшматаў. Асіпенка. — Дзеда ж тады ніводная пчала не ўкусіла, можа і мяне не зачэпяць. Якімовіч. // Усхваляваць, абудзіць якое-н. пачуццё. [Ганна:] Зачапіла твая Люда яго маладое сэрца, — месца хлопец не знаходзіць сабе. Губарэвіч. // размоўнае слова Зняважыць чые-н. пачуцці, інтарэсы. Зачапіць самалюбства. Зачапіць гонар. / у безасабовая форма ужываецца, ужыванне Зачапіла Габруся. Балючае месца павярэдзілі. Ды смехам яшчэ. Шынклер.
    3. Пачаць гаворку, размову з кім-н., сказаць каму-н. што-н. Жанчыны, як знарок, не абганялі.. [Аксінню], доўга ішлі побач, пакуль хтосьці з іх не азваўся, не зачапіў яе. Ракітны. Жанчынам трэба было за што зачапіць язык. Пташнікаў. // пераноснае значэнне Закрануць у размове, гутарцы якое-н. пытанне, тэму. За сталом ішла размова. Пра навуку, атам, космас, і зусім не выпадкова зачапілі бога ўскосна. Гілевіч.
    •••
    Зачапіць за жывое — усхваляваць; закрануць самалюбства.
    Няма за што рук (рукі) зачапіць — тое, што і няма за што рук (рукі) зацяць (глядзі зацяць).



 

Русско-белорусский словарь «Скарнік» | слов в базе: 107141

     А Б В Г Д Е Ё Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я

Белорусско-русский словарь «Скарнік» | слов в базе: 112462

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы | слоў у базе: 96698

     А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я


el-skrynka: lit.serge2@gmail.com